Партрэты, пейзажы, нацюрморты. Выставу "Пётр Явіч - вучань Юдаля Пэна" прэзентавалі ў Гродне
На выстаўцы ў Гродне прадстаўлена 29 мастацкіх работ Пятра Явіча ў жанры
партрэта, пейзажа і нацюрморта. "Майстэрства гэтага выдатнага мастака
арыгінальнае і самабытнае, яго творчая спадчына ўваходзіць у скарбніцу
беларускага выяўленчага мастацтва", - дадалі ў музеі.