Таварныя біржы Беларусі і Расіі падпісалі пагадненне аб паглыбленні супрацоўніцтва
Подпісы пад дакументам паставілі прэзідэнт СПбМТСБ Ігар Арцем'еў і
старшыня праўлення БУТБ Аляксандр Асмалоўскі. Пагадненне прадугледжвае
паглыбленне ўзаемадзеяння па ўдасканаленні форм, метадаў і тэхналогій
біржавога гандлю, а таксама мадэрнізацыю праграмнага забеспячэння.