Вяртанне касманаўта Васілеўскай на Зямлю запланавана 6 красавіка ў 10.19
Пасадка спускаемага апарата чакаецца ў Казахстане ў стэпе, у раёне
населеных пунктаў Жэзказган і Аркалык. Для забеспячэння бяспекі пасадкі
спецыялісты медыцынскай службы Узброеных сіл Расіі, расійскія лётчыкі і
наземныя пошукава-выратавальныя групы завяршылі перагрупоўку сіл.