Беларусы заваявалі пяць бронзавых медалёў у першы дзень Кубка свету па самба
Сёння на турніры выступілі 10 прадстаўнікоў нашай каманды, палавіне з
якіх удалося дабрацца да медалёў. Бронзавымі прызёрамі аднаго з галоўных
стартаў сезона сталі Ігар Міраеўскі (да 64 кг), Уладзіслаў Саяпін (да
71 кг), Аляксандр Кокша (да 79 кг), Сяргей Лясяк (да 98 кг) і Ілья
Жупікаў (звыш 98 кг).