Азаранка прабілася ў чвэрцьфінал турніру WTA ў Чарльстане
У 1/8 фіналу беларуская тэнісістка адолела ў трохсэтавым паядынку
амерыканку Тэйлар Таўнсенд - 6:7 (5:7), 6:3, 6:4. Сустрэча прадаўжалася 2
гадзіны 45 мінут. Наступнай саперніцай Азаранка будзе яшчэ адна
прадстаўніца ЗША Джэсіка Пегула.