ДАІ нагадвае аб правілах бяспекі на дарозе пры моцным ветры
Дарожная міліцыя рэкамендуе вадзіцелям пры моцным ветры паркаваць свае
аўтамабілі далёка ад дрэў і слаба ўмацаваных канструкцый. Пры праездзе
скрыжаванняў і пешаходных пераходаў ДАІ таксама просіць аўтамабілістаў
павышаць увагу.