Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 20 красавіка
Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення суботніка, у тым ліку на
рабочых месцах, пойдуць: 35 працэнтаў - Гомельскаму аблвыканкаму на
рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу "Дзецям - ахвярам вайны" ў н.п.
Чырвоны Бераг Жлобінскага раёна, 35 працэнтаў - Брэсцкаму аблвыканкаму
на стварэнне рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі.