Іванец: усе школы пяройдуць на новы рэжым арганізацыі харчавання да 1 верасня
Паводле слоў міністра, за апошні год па пытаннях школьнага харчавання
была праведзена даволі сур'ёзная работа. Гэта дазволіла амаль 80
працэнтаў школ перавесці на новыя прынцыпы арганізацыі харчавання, якія ў
мінулым годзе былі апрабаваны ў рамках выканання пілотнага праекта.