Крывавая дата для чачэнскага народу: амаль чвэрць стагоддзя косткай у горле
Менавіта 11 снежня 1994 года была афіцыйна распачатая Першая чачэнская вайна. Хаця неаб’яўленая вайна супраць незалежнай і свецкай рэспублікі вялася Расіяй на той момант ужо некалькі месяцаў.
Загад № 2169 «Аб мерах па забеспячэнню законнасці, правапарадку і грамадскай бяспецы на тэрыторыі Чачэнскай рэспублікі» Барыс Ельцын падпісаў менавіта 11 снежня. У той жа дзень з захаду, паўночнага захаду і усходу на тэрыторыю Ічкерыі ўвайшлі адразу тры групоўкі расійскіх войскаў агульным лікам амаль у 100 000 чалавек. Ім супрацьстаялі ад 5 (па дадзеных вайсковага журналіста Міраслава Кулебы) да 15 (па дадзеных расійскага Генштабу) тысяч чачэнскіх жаўнераў.
Тры гады спатрэбілася імперыі каб ачуняць ад наступстваў перабудовы і нанесці ўдар па тых, хто вырашыў парваць гістарычныя, палітычныя, вайсковыя і ментальныя сувязі з Расіяй. Аднак удар гэты не стаў нечаканасцю для чачэнцаў. Ужо трэцяя гадавіна незалежнасці — 6 верасня 1994 года, была сумным святам — прадвеснікам хуткай вайны
«І хаця дзень выдаўся сонечным, трывога адчувалася ва ўсім: у сінім небе, у вачах, якія з трывогай глядзелі ўверх у чаканні расійскіх самалётаў і з сумам — адзін на аднаго. Калі яшчэ мы зможам вось так сабрацца на нашым стадыёне, колькі родных і сяброў не далічымся?» — піша ў сваёй кнізе «Мільён першы» Ала Дудаева, удава першага прэзідэнта Ічкерыі.
Трывога гэтая была не марная. На той момант ўжо ва ўсю дзейнічала і кантралявала тры раёны краіны ўзброеная апазіцыя пад кіраўніцтвам былога міліцыянта Гантамірава. Апазіцыя тая, вядома, была адразу прызнаная Расіяй у якасці легітымнага ўраду. З расійскай зброяй, з удзелам расійскіх наймітаў гэтыя прадвеснікі “апалчэння Данбаса” нападалі на вайскоўцаў і сваіх палітычных праціўнікаў — нелаяльных Крамлю прыхільнікаў Дудаева.
Хаця прарасійскія крыніцы называюць датай першых узброеных дзеянняў (знішчэнне чачэнскай авіяцыі) 1 снежня 1994-га, тая ж Ала Дудаева — якая была са сваім мужам да самага канца, і нават у момант смерці, кажа, што без усялякага аб’яўлення вайны альбо спробы мірных перамоваў першыя ўдары па чачэнскіх аэрадромах адбыліся ужо 30 верасня. А цэнтр Грознага у лепшых традыцыях гібрыднай вайны пачалі бамбіць яшчэ 26 лістапада — за два тыдні да афіцыйнага пачатку аперацыі.
Працяг тут