Что показать иностранцу в Минске. Топ-10 объектов от Франака Вячорки
От универсама «Центральный» до тоталитарногодиснейленда «Линия Сталина».
Входновленные включением
Минска в топ-10 городов, которые стоит посетить в 2019-м (по версиибританской Independent), мы не смогли пройти мимо фейсбучного поста общественногоактивиста Франака Вячорки, который предложил собственный маршрут дляиностранцев в столице Беларуси:
«Калі прыяждаюць госьці-замежнікі, заўжды думаеш, куды звадзіць у Менску,што паказаць, каб і цікава, і не папсова было. Сфармаваўся вось такі маршрут,які вельмі раю.1. Унівэрсам цэнтральны. Мікс савецкага ісучаснага. Месца тусовак гіпстэраў і актывістаў. Заўжды можна каго сустрэць іпазнаёміць з гасьцямі. Таксама пакаштаваць смачнае пірозіва і выпіць таннагапіва.
2. Будынак КДБ/НКВД/МГБ — тут можна расказацьшмат гісторыяў пра традыцыі і сучаснасьць, камунізм і лукашызм, амэрыканку імэтады спэцслужбаў. Не прапусьціце помнік Дзяржынскаму, клюб Дзяржынскага.3. Помнік Гарадавому — новая выбітнасьць.
Прапануйце гасьцям дакрануцца ці абняць помнік — і выклікаць такім чынамміліцыянта ў форме і чорнай шапачцы.
4. На Валадарскага (яна ж Ло́шыцкая,Турэ́мная, Се́рпухаўская, Лі́павая) — дом, дзе была абвешчана НезалежнасьцьБНР. Расказаць пра БНР, пра Чабурэчную, пра Менск і Мінск, дзьве Беларусі.
5. Тэатар Горкага — былую Харальнуюсынагогу ў Маўрытанскім стылі. Паглядзець бакавыя сьцены. Расказаць пра Менскшматканфэсійны, шматэтнічны, талерантны, і пра тое, што зь ім зрабіўбальшавізм. Працягнуць экскурсію ў бок Пішчалаўскага замка, яна ж Валадарка.
Расказаць, што тут сядзелі Якуб Колас, Дунін-Марцінкевіч, Юзэф Пілсудзкі і ўсябеларуская апазыцыя. Калі згадаеце Пілсудзкага, раскажыце пра ўсіхбеларуска-польскіх дзеячоў, правядзіце ў сквэр Міцкевіча6. Другі дзень можна пачаць з Курапатаў, расказаць пра «бульбашхол», абарону Курапатаў, лавуКлінтана і няспынную барацьбу за праўду.
7. У раёне Плошчы Перамогіпаказаць Менскую глушылку, варожыя хвалі, Радыё Свабода. Там жа недалёка — домОсвальда, забойцы Кэнэдзі, Опэрны тэатар. Варта расказаць гісторыю праспэктуНезалежнасьці і ўсіх імёнаў, якія ён насіў.8. Петра-Паўлаўскі сабор, Катэдральны касьцёл, Сьвятадухаўскі,Чырвоны Касьцёл.
9. Звадзіць у музэй Азгура і Нацыянальны мастацкімузэй. Па сувэніры — у краму Symbal.by ці Мой модны кут10. Што да кавярняў і бараў, то тут звычайна мойсьпіс такі: «Дэпо», «Дранікі», «Васількі» ці «Лідо», бар «Эмбарго», «Кальянная».
Для аматараў: Лінія Сталіна — таталітарны дыснэйлэнд.