Добавить новость



Новости сегодня на DirectAdvert

Новости сегодня от Adwile

Карбалевіч: Захаду будзе складана падтрымаць Беларусь у канфлікце з Расеяй. Вось 4 прычыны

Існуе шэраг фармальных і рэальных перашкодаў заходняй падтрымкі Беларусі, пiша на Радыё Свабода Валер Карбалевіч.

Замежная рэакцыя на апошнія патрабаваньні Масквы на адрас Менску была вялай.

Захад не гатовы кампэнсаваць Беларусі эканамічныя страты.

Любая падтрымка Беларусі з боку Захаду адначасова азначае і падтрымку дыктатуры Лукашэнкі.

Афіцыйна Расея апэлюе да дамовы аб стварэньні Саюзнай дзяржавы, падпісанай Беларусьсю.

Лукашэнка сьцьвярджае, што ён ня супраць будаўніцтва Саюзнай дзяржавы.

Вядомая амэрыканская журналістка і пісьменьніца Эн Эплбаўм у нядаўнім артыкуле ў газэце The Washington Post папракае Захад за апатыю адносна плянаў Пуціна наконт Беларусі і папярэджвае, што за гэта давядзецца заплаціць.

Хоць калядныя і навагоднія сьвяты трошки і зьбілі ўвагу міжнароднай супольнасьці да беларуска-расейскага канфлікту, тым ня менш, цяперашнія патрабаваньні Масквы на адрас Менску былі заўважаны ў сьвеце. Пасьля Крыму ўсё, што робіць Расея ў замежнай палітыцы, зьяўляецца прадметам пільнай цікавасьці. Тым больш у сытуацыі, калі яна пагражае сувэрэнітэту іншых дзяржаваў.

Аднак, сапраўды, афіцыйнай публічнай рэакцыі замежнікаў на апошнія дзеяньні РФ адносна Беларусі практычна не было. На што і зьвярнула ўвагу Эн Эплбаўм. Тут ёсьць фармальны бок справы: Беларусь не апэлюе да міжнародных арганізацый ці іншых краін з просьбай аб падтрымцы. Аднак, акрамя фармальных падстаў, існуе і шэраг іншых прычын вялай замежнай рэакцыі на гэты канфлікт.

Калі казаць пра краіны СНД, то тут нейкага спачуваньня і салідарнасьці да ахвяраў расейскай экспансіі чакаць ня варта. Ніхто зь іх не падтрымаў ні Грузію, ні Ўкраіну, ні Малдову, калі яны цярпелі ад дзеяньняў Масквы. Бо ўсе яны самі моцна залежаць ад РФ.

Асобная гаворка пра рэакцыю краін Захаду. Нагадаю, што мінулым годам памочнік дзяржсакратара ЗША па справах Эўропы і Эўразіі Уэс Мітчэл, кажучы пра новую стратэгію Злучаных Штатаў у адносінах да Цэнтральнай і Усходняй Эўропе, казаў: «Сёньня нацыянальны сувэрэнітэт і тэрытарыяльная цэласнасьць памежных дзяржаў, такіх як Украіна, Грузія і нават Беларусь, зьяўляюцца тым надзейным бастыёнам, які абараняе ад расійскага нэаімпэрыялізму». Здаецца, якраз цяпер і склалася пагроза сувэрэнітэту адной з гэтых краін.

Аднак тут узьнікае шэраг праблем.

Па-першае, Захад не гатовы кампэнсаваць Беларусі той эканамічны ўрон, які яна панясе ад канфлікту з Расеяй. Гэта добра разумеюць як у Менску, так і ў заходніх сталіцах. ЭЗ і ЗША могуць прапанаваць беларускаму кіраўніцтву вуду, каб лавіць рыбу, а яно хоча атрымаць самую рыбу. То бок розьніца попыту і прапановы.

Па-другое, як звычайна, зноў усё ўпіраецца ў праблему дэмакратыі і правоў чалавека. Парадокс у тым, што любая падтрымка Беларусі з боку Захаду адначасова азначае і падтрымку дыктатуры Лукашэнкі. І аддзяліць адно ад другога практычна немагчыма. І хаця апошнім часам геапалітыка перамагае каштоўнасьці, аднак гэтая праблема кожны раз выклікае пэўны кагнітыўны дысананс у заходніх палітыкаў.

Па-трэцяе, ёсьць пэўныя фармальныя юрыдычныя чыньнікі, якія стрымліваюць міжнародную рэакцыю. Бо афіцыйна Расея апэлюе да дамовы аб стварэньні Саюзнай дзяржавы, падпісанай Беларусьсю і РФ у 1999 годзе. Беларускі бок падпісаў яе добраахвотна, больш за тое, фактычна быў ініцыятарам гэтай дзеі. Масква тут нічога не парушае, і яе цяжка папракнуць у у нейкай зьнявазе міжнароднага права.

Па-чацьвёртае, тут вельмі важныя паводзіны самога беларускага кіраўніцтва. А яны вельмі супярэчлівыя. З аднаго боку Лукашэнка публічна адхіліў ультыматум Масквы, заявіў, што ня здасьць незалежнасьць дзяржавы за «бочку нафты». Але зь іншага боку, Лукашэнка сьцьвярджае, што ён ня супраць паглыбленьня інтэграцыі, ня супраць далей будаваць Саюзную дзяржаву на аснове дамовы 1999 года.

Але кіраўнік Беларусі прапануе іншы альгарытм гэтага працэсу. Маўляў, трэба заходзіць з другога боку, будаваць Саюзную дзяржаву не з даху, а з фундамэнту — спачатку роўныя ўмовы гаспадараньня і толькі потым стварэньне сумесных дзяржаўных інстытутаў.

Как Лукашенко заманил Беларусь в ловушку. И себя тоже

У выніку атрымоўваецца, што падтрымка Беларусі з боку Захаду будзе азначаць падтрымку беларускага варыянту інтэграцыі. Але каму на Захадзе цікавыя гэтыя нюансы і адценьні? Можна займаць выразна актыўную пазыцыю ў падтрымку белага ці чорнага, але цяжка чакаць барацьбы за адценьне шэрага.

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media









103news.com — быстрее, чем Я..., самые свежие и актуальные новости Вашего города — каждый день, каждый час с ежеминутным обновлением! Мгновенная публикация на языке оригинала, без модерации и без купюр в разделе Пользователи сайта 103news.com.

Как добавить свои новости в наши трансляции? Очень просто. Достаточно отправить заявку на наш электронный адрес mail@29ru.net с указанием адреса Вашей ленты новостей в формате RSS или подать заявку на включение Вашего сайта в наш каталог через форму. После модерации заявки в течении 24 часов Ваша лента новостей начнёт транслироваться в разделе Вашего города. Все новости в нашей ленте новостей отсортированы поминутно по времени публикации, которое указано напротив каждой новости справа также как и прямая ссылка на источник информации. Если у Вас есть интересные фото Вашего города или других населённых пунктов Вашего региона мы также готовы опубликовать их в разделе Вашего города в нашем каталоге региональных сайтов, который на сегодняшний день является самым большим региональным ресурсом, охватывающим все города не только России и Украины, но ещё и Белоруссии и Абхазии. Прислать фото можно здесь. Оперативно разместить свою новость в Вашем городе можно самостоятельно через форму.

Другие популярные новости дня сегодня


Новости 24/7 Все города России



Топ 10 новостей последнего часа



Rss.plus


Новости России







Rss.plus
Moscow.media


103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости




Спорт в России и мире



Новости Крыма на Sevpoisk.ru




Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России