Арт-менеджар Ларычаў: Ходзяць чуткі, што Шуневіч пакрыўдзіўся за графіці з ім
Позна ўвечары 1мая на волю з ізалятара на Акрэсціна выйшаў куратар графіці-суполкі «Сігнал»,арт-менеджар Алег Ларычаў. Ён адбыў пяцісуткавы арышт за дробнае хуліганства. «Наша Ніва» пагутарыла з Ларычавым аб зняволенні іпрычынах.
Алег Ларычаў.
Фота Сяргея Гудзіліна
«Яшчэў пастарунку мне намякнулі, што будуць суткі. Там загадзя былі падрыхтаваныядакументы на ІЧУ. Усім перад судом рэчы аддавалі, мне не аддавалі. Пасляпершага дня суда мяне не адпусцілі. Начальнік РУУС сказаў: «На Акрэсціна яго!»
Мянепасадзілі ў так званую «штрафную» камеру. Гэта такая камера, куды водзяць іншыхвязняў, каб палохаць за правіны. Са мной сядзелі два смярдзючыя неадэкватныябамжы, а таксама яшчэ некалькі паўбамжоў. У камеры на чацвярых нас было сямёрачалавек, трое спалі на падлозе. Мне, праўда, адзінаму далі матрац і коўдру.
Астатнія спалі проста на жалезе. У гэтую камеру садзілі толькі за правіны. Уастатнім на саміх сутках было ўсё стандартна.
Перадтым, як мяне завезлі адседжваць астатнія трое сутак, на Акрэсціна з рэвізіяйбыла дэлегацыя з Міністэрства ўнутраных справаў. Можа, яны нешта і шапнулі, кабу якую камеру мяне пасадзілі.
Каліпасадзілі ў гэтую камеру, то я пераканаўся, што гэта звязана са «сцянойШчоткінай». Мне тут учора перадалі, што Мясніковіч сказаў, што графіці ягокрыўдзяць. Ходзяць чуткі, што Шуневіч пакрыўдзіўся таксама.
Угэтых акцыях галоўнае — распаўсюд інфармацыі. Таму ўлады і шалеюць, штоінфармацыя разыходзіцца шырока з інтэрнэту. Таксама гэта дэманстрацыя таго, яквельмі простымі інструментамі кожны чалавек можа зрабіць акцыю, якаяразыйдзецца.
Плюсда ўсяго, так нікога і не затрымалі за гэта. І не могуць затрымаць. Таму і ідзетакая подлая помста за распаўсюд інфармацыі, за раскрутку інструментаў, якіядазваляюць кожнаму чалавеку данесці свой мэсэдж.
Настройу мяне цяпер нармальны, баявы».
Мясникович омироточащих стенах: «Я уже толстокожий, но такие вещи задевают»