Фотафакт. Фарбуюць касцёл святога Андрэя ў Слоніме
У панядзелак вечарам, 15 ліпеня, двое рабочых з пад’ёмнага крана фарбавалі сцяну касцёла святога Андрэя з боку вуліцы Касманаўтаў.
Як бачым, не толькі будынкі жылых дамоў, прадпрыемстваў і ўстаноў абнаўляюцца да сёлетняга Дня беларускага пісьменства і друку ў нашым горадзе — рыхтуюцца да свята і слонімскія храмы.