Працягваюцца рэпрэсіі супраць польскамоўных школ
Улады Беларусі абрынулі шквал рэпрэсіяў на польскамоўныя школы. Служба бяспекі шукае там уладальнікаў карт палякаў, піша польская ўтодзёнка Dziennik Gazeta Prawna.
Спецслужбы Беларусі прымусілі зачыніць каля 10 камерцыйных устаноў з навучаннем польскай мове. Людзей, якія імі кіруюць, затрымліваюць, а сілавікі патрабуюць спісы выкладчыкаў і студэнтаў.
Прапаганда пагражае рэпрэсіямі больш чым 160 тысячам чалавек – уладальнікаў карт паляка. Антыпольская кампанія падрывае запэўніванні Аляксандра Лукашэнкі, што пасля змены ўлады ў Варшаве ён гатовы да паляпшэння адносінаў, – адзначае Dziennik Gazeta Prawna.