Рэжым вынаходзіць casus belli з Украінай, але пакуль для ўнутранага спажывання
Затрыманне групы з двух украінцаў і аднаго беларуса ў выніку правядзення контртэрарыстычнай аперацыі на беларуска-ўкраінскай мяжы было прадстаўлена рэжымам як інфільтрацыя разведвальна-дыверсійнай групы. У яе задачы нібыта ўваходзіла падрыхтоўка тэрарыстычных акцый на тэрыторыі Беларусі і Расіі. Незалежна ад таго, ці з'яўляецца дадзены эпізод пастановачным ці не, рэжым пакуль што выкарыстоўвае яго для падтрымання напружанасці ўнутры беларускага грамадства, але не ў якасці нагоды для ўступлення ў вайну з Украінай. Читать дальше...