Добавить новость

Новости сегодня на DirectAdvert

Новости сегодня от Adwile

Дэмакратычныя сілы Беларусі: паміж інстытуцыйным пашырэннем і скарачэннем унутранага ўплыву

Дэмсілы працягваюць развіваць міжнародную прысутнасць і інстытуцыйную супрацу з заходнімі партнёрамі. Аднак палітарганізацыі сутыкаюцца з паглыбленнем структурных праблем унутры прадэмакратычнага руху і звужэннем кантактаў з грамадствам унутры краіны. Кааліцыя Ціханоўскай працягвае засяроджвацца на кансалідацыі палітэміграцыі – палітарганізацыям атрымліваецца ўцягваць актывістаў дзякуючы прысутнасці вялікай дыяспары ў краінах ЕС. У сваю чаргу ўплыў палітарганізацый на ўнутрыбеларускі парадак дня застаецца нязначным.

Міжнародная інстытуцыяналізацыя як ключавая стратэгія

Адным з асноўных кірункаў знешняй палітычнай актыўнасці дэмакратычных сіл з’яўляецца пашырэнне інстытуцыйнага партнёрства з еўрапейскімі структурамі. У студзені 2025 года ўпершыню беларуская дэлегацыя дэмсіл прыняла ўдзел у зімовай сесіі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЭ), а ў сакавіку прадстаўнікі Каардынацыйнай рады выступілі на сесіі Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў. Гэтыя ўдзелы маюць сімвалічнае і палітычнае значэнне, сведчаць пра захаванне суб’ектнасці беларускай дэмакратычнай супольнасці ў еўрапейскай прасторы.

Паралельна з гэтым дэмсілы спрабуюць пашырыць юрысдыкцыю спецыяльнага трыбунала Савета Еўропы па злачынстве агрэсіі супраць Украіны, уключаючы ў яго рэжым Лукашэнкі. ПАРЭ прыняла жорсткую рэзалюцыю ў адносінах да афіцыйнага Мінску. Гэты крок не прынёс прававых вынікаў, аднак з’яўляецца спробай павялічыць адказнасць беларускага рэжыму на міжнародным узроўні.

Знешнепалітычную актыўнасць дэмакратычных сіл падтрымліваюць асобныя нацыянальныя парламенты краін-суседзяў. Так, Сейм Польшчы прыняў рэзалюцыю, якая асуджае беларускія прэзідэнцкія выбары і пацвярджае падтрымку дэмсілаў. У адказ на гэты крок афіцыйны Мінск адрэагаваў у звыклай манеры –раздражненнем і эскалацыяй.

Унутраныя праблемы і рост напружанасці

Пры гэтым павелічэнне інстытуцыйнай прысутнасці на міжнароднай арэне не суправаджаецца кансалідацыяй унутры палітычнай эміграцыі. Наадварот, у дэмакратычным асяроддзі назіраецца рост канфліктаў і рэпутацыйных выклікаў. Скандалы, звязаныя з выкрыццём інфармацыйных уцечак, дзейнасцю агентуры ў эміграцыі, а таксама знікненне спікеркі Каардынацыйнай рады, падрываюць давер як унутры супольнасці, так і сярод шырэйшага кола прыхільнікаў.

Акрамя таго, разыходжанні паміж палітычнымі і праваабарончымі ініцыятывамі набываюць больш выразны характар. Напрыклад, ініцыятыва па стварэнні інстытута ўпаўнаважанага па правах грамадзян Беларусі выклікае заклапочанасць сярод праваабаронцаў, якія асцерагаюцца страты ўплыву і аўтарытэту ў гэтай сферы.

Дзейнасць дэмсіл слаба рэзануе з настроямі беларускага грамадства. Сістэмны выклік, з якім сутыкаюцца дэмсілы, — гэта паступовая страта кантакту з унутрыпалітычным парадкам дня. Паводле ацэнак незалежных сацыёлагаў, каля 14% беларускага грамадства можна аднесці да пра-дэмакратычнага сегмента. Аднак дадзены паказчык наўрад ці павялічваецца. Палітычныя арганізацыі не здольныя ўплываць на грамадскія настроі з-за ўсё больш жорсткіх рэпрэсій, татальнага кантролю над інфармацыйнай прасторай і эфектыўнай прапаганды, якая карыстаецца рэсурснай перавагай.

Рэжым мэтанакіравана інвестуе ўсё болей рэсурсаў у ідэалагізацыю грамадства. Кіруючы клас разглядае ідэалогічнае выхаванне грамадства як адзін з асноўных інструментаў утрымання ўлады ў краіне. Нягледзячы на эклектычнасць новая дырэктыва аб дзяржаўнай ідэалогіі замацоўвае рэсаветызацыю і ідэалагізацыя грамадства. На фоне дамінавання расейскіх інфармацыйных плыняў і русіфікацыі ў адукацыі, СМІ і публічнай сферы асобныя аналітыкі ўжо гавораць пра “нацыянальнае выраджэнне”.

Беларускія незалежныя медыя ў выгнанні застаюцца адным з нешматлікіх каналаў камунікацыі з унутранай аўдыторыяй. Яны дэманструюць адаптыўнасць, асвойваюць новыя фарматы і платформы. Аднак з улікам татальнага блакавання, цэнзуры і рызык для чытачоў унутры краіны, іх уплыў застаецца абмежаваным. Дадатковым фактарам зніжэння аўдыторыі з'яўляецца страх, што паспяхова насаджваюць у грамадстве ахоўнікі рэжыма.

Грамадскі актывізм унутры Беларусі перажывае працяглую фазу заняпаду. Маштабныя і сістэмныя рэпрэсіі прыносяць плён па дэматывацыі грамадства. Пераслед пратэстоўцаў 2020, грамадскіх ініцыятыў і медыя, а таксама міграцыя тысяч актывістаў стварылі атмасферу безнадзейнасці ў краіне. Актыўнасць скарачаецца не толькі з прычыны рэпрэсій, але і таму, што рэжым сістэмна дэмантуе інфраструктуру грамадзянскай супольнасці. Працягваецца прэсінг на сваякоў тых, хто пакінуў краіну. Праект “Палітвязынка” заявіла пра спыненне сваёй дзейнасці — сімптом таго, што нават у ініцыятыў па падтрымцы палітзняволеных сканчаюцца рэсурсы.

Такім чынам, дэмакратычныя сілы працягваюць умацоўваць міжнароднае прадстаўніцтва і супрацоўніцтва з еўрапейскімі структурамі, што дазваляе ім захоўваць суб’ектнасць у міжнародных кантактах. Аднак унутраныя супярэчнасці і дыстанцыянаванне ад беларускага грамадства прыводзяць да паступовага скарачэння іх палітычнага ўплыву на ўнутрыпалітычныя працэсы. У выніку працяглай аўтарытарнай рэакцыі і сістэмных рэпрэсій рэсурсы дэмакратычнага руху для фармавання альтэрнатывы ўнутры краіны звужаюцца.

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media









103news.com — быстрее, чем Я..., самые свежие и актуальные новости Вашего города — каждый день, каждый час с ежеминутным обновлением! Мгновенная публикация на языке оригинала, без модерации и без купюр в разделе Пользователи сайта 103news.com.

Как добавить свои новости в наши трансляции? Очень просто. Достаточно отправить заявку на наш электронный адрес mail@29ru.net с указанием адреса Вашей ленты новостей в формате RSS или подать заявку на включение Вашего сайта в наш каталог через форму. После модерации заявки в течении 24 часов Ваша лента новостей начнёт транслироваться в разделе Вашего города. Все новости в нашей ленте новостей отсортированы поминутно по времени публикации, которое указано напротив каждой новости справа также как и прямая ссылка на источник информации. Если у Вас есть интересные фото Вашего города или других населённых пунктов Вашего региона мы также готовы опубликовать их в разделе Вашего города в нашем каталоге региональных сайтов, который на сегодняшний день является самым большим региональным ресурсом, охватывающим все города не только России и Украины, но ещё и Белоруссии и Абхазии. Прислать фото можно здесь. Оперативно разместить свою новость в Вашем городе можно самостоятельно через форму.

Другие популярные новости дня сегодня


Новости 24/7 Все города России



Топ 10 новостей последнего часа



Rss.plus


Новости России







Rss.plus
Moscow.media


103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости




Спорт в России и мире



Новости Крыма на Sevpoisk.ru




Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России