Пра надвор'е
Сёння надвор'е на тэрыторыі Беларусі вызначала заходняя перыферыя антыцыклону, які сфарміраваўся ў халодным паветры. Істотных ападкаў па краіне не адзначалася. Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон ад спакойнага да слабаўзбуранага. І некалькі народных прыкмет: лучына трашчыць і іскрыцца - да пахмурнага і снежнага надвор'я. Снег ідзе з невялікімі перапынкамі ў часе - да дрэннага.