Пра надвор'е - 28 жніўня ў праваслаўным царкоўным календары Успенне Прасвятой Багародзiцы
p Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон ад узбуранага ўначы да слабаўзбуранага на працягу астатняга часу сутак. 28 жніўня ў праваслаўным царкоўным календары Успенне Прасвятой Багародзiцы, а ў народным календары Прачыстая. Іншыя назвы Першая Прачыстая, Спадарыня. Прыкмячалі: калі з гэтага дня да 11 верасня трымаецца сухое надвор'е, восень будзе доўгай. У зямлі пасля заходу сонца туман з'яўляецца, а да ўсходу знікае - будзе дождж. Убачыць вясёлку на Прачыстую - да мяккай восені. Читать дальше...