Школьнікі й палітыка
— Мама, трэба падпісаць адну паперу, што ты ня супраць, каб я ўступіла ў акцябраты. — Зь якой радасьці? Я супраць! Навошта гэта табе? — Ну, нам настаўніца сказала, што калі хто ня ўступіць, у школу можа не прыходзіць. З размоваў на вуліцы Эвангельскі афарызм пра вусны дзіцяняці, якія нібыта заўжды гавораць праўду, трэба ў кожным выпадку ўдакладняць: зь якой галіны праўда, якога ўзросту дзіцяня… На жаль, вельмі цяжка правесьці сапраўднае статыстычнае дасьледаваньне меркаваньняў школьнікаў пра сучаснае грамадзкае жыцьцё. Читать дальше...