Мудраслоўе: Калёсы, сані, вазкі, карэты
Удзельнічае этнакультуроляг Тацяна Валодзіна Эфір 22 ліпеня 2010 году Вячаслаў Ракіцкі: Ці ня лічыце вы што ўсе гэтыя традыцыйныя, так бы мовіць, транспартныя сродкі – вазкі сані, калёсы, фурманкі – у прыказках, прымаўках, выслоўях штосьці большае, на чым можна перамяшчацца? Тацяна Валодзіна: Праўда. Чужы вазок у прыказках пазначае чужую справу, чужую ўласнасьць, наогул, чужое жыцьцё. Вось кажам мы: “3 чужога воза сярод балота злазь”, ці “3 чужога каня злазь у гразь”. Пэўна, бывала, што чалавек і літаральна лез з чужога каня ў балота. Читать дальше...