Украіна спыніла пагадненьне зь Беларусьсю аб прадухіленьні двайнога падаткаабкладаньня
16 лістапада Вярхоўная Рада Ўкраіны прыняла закон аб спыненьні дзейнасьці пагадненьня паміж урадамі Ўкраіны і Беларусі аб прадухіленьні падвойнага падаткаабкладаньня і ўхіленьня ад выплаты падаткаў на прыбытак і маёмасьць.