Добавить новость



Новости сегодня на DirectAdvert

Новости сегодня от Adwile

Мама. Сьмерць. Выбары

Мама. Сьмерць. Выбары

У дзень выбараў я страціў маці.

Ня зьвязваў бы ніколі дзьве такія розныя падзеі, але прымусіла само жыцьцё. Дакладней, некаторыя абставіны сыходу з жыцьця маёй маці, Галіны Кірылаўны Грузьдзіловіч.

23 сакавіка апоўдні ў ліфце чыгуначнага шпіталя ў Берасьці, куды паклалі маці пасьля раптоўнага пагаршэньня стану здароўя, мы сутыкнуліся з маладой лекаркай. Белы халат, прыгожыя чаравікі, энэргія ў вачах. «Ужо прагаласавалі?» — бадзёра запытала нас лекарка, але, убачыўшы зьдзіўленьне на нашых тварах, падціснула губы. Пазьней я падумаю, што лекарцы было б да месца нас распытаць, да каго ідзем, як сябе чалавек адчувае, пажадаць здароўя, але яе, відаць, больш цікавілі выбары. Гэтак я вырашу потым.

Выходзім на шостым паверсе, дзе аддзяленьне нэўралёгіі.

Маці было 80 гадоў, але яшчэ нядаўна яна збольшага нармальна сябе адчувала і самастойна рухалася, хоць для надзейнасьці карысталася кійком. За тыдзень да сьмерці яе паклалі ў шпіталь, пасьля таго, як два дні ў хаце не маглі высьветліць, чаму здароўе раптоўна пагоршылася. Зябіць. Цяжка дыхаць. Слабасьць. Некалькі гадоў таму яна ўжо перажыла невялікі інсульт, і таму не выключалася, што гэта паўторны. Але да апошняга лекары казалі — інсульту не было. Тым ня менш паклалі яе ў нэўралгію, пачалі ставіць кропельніцы. Маці на вачах слабела. Калі я ўбачыў яе ў суботу, яна ўжо ледзь пазнавала наведнікаў, нічога ня ела і хутка-хутка дыхала. Але, разьвітваючыся нанач, усьміхнулася і памахала нам рукой.

Апоўдні 23-га маці зноў паставілі кропельніцу. Некалькі бутэлечак і плястыкавых мяшочкаў з празрыстай вадкасьцю віселі на стойцы, з адной бутэлечкі цягнулася трубка да рукі маці. Мы былі побач. Суседкі паведамілі, што ноччу маці было дрэнна і што раніцай лекары яе не аглядалі. Мы занепакоіліся і выклікалі да маці дзяжурнага лекара. Пакуль той не прыйшоў, зайшла размова пра падзеі раніцы. Аказалася, у палаце за гэты час ужо правялі выбары. Пасьля 9-й у палату прыйшлі некалькі чалавек у белых халатах і прапанавалі ўсім аддаць свае галасы за кандыдатаў у дэпутаты ў гарадзкі савет. Галасавалі хворыя за галоўнага лекара гэтага ж шпіталя. «І маці?» — я шчыра зьдзівіўся, бо маці ляжала ніякая. «Яна таксама. Паднялі, падтрымалі, сунулі ў руку асадку, паказалі, дзе паставіць подпіс, куды кінуць паперку — і зноў паклалі на ложак», — распавядалі жанчыны. Было не зразумець, яны абураюцца ці проста дзівяцца.

Праз хвіліну прыйшоў дзяжурны лекар. Аказалася — гэта тая маладая жанчына ў халаціку, якая пыталася ў ліфце, ці мы прагаласавалі. Ветліва ды аптымістычна пачала расказваць пра стан здароўя хворай і пра тое, як яе лечаць. Зьдзівіла колькасьцю паперак у гісторыі хваробы, якую прынесла з сабой. Паводле папер выходзіла, што ў маці быў другі інсульт, пра што раней лекары чамусьці маўчалі. «Зараз яна аднаўляе пашкоджаны ўчастак мозгу з дапамогай лекаў. Сталага нагляду за ёй няма. Лячэньне працягваецца. Паглядзім ціск? Усё нармальна», — маладая лекарка сама была спакойная і натхнёна выпраменьвала гэты спакой на іншых.

Гэта пазьней я згадаю, як нядаўна чытаў інтэрвію з адной беларускай лекаркай, якая цяпер жыве і працуе ў Фінляндыі. Тая згадвала, як у Беларусі яе замучылі паперкамі ды пісанінай, а тут, у Фінляндыі, яна сапраўды лечыць і адказвае за стан здароўя пацыента. Але гэта так, успаміны...

Бутэлькі ў кропельніцы падключалі да трубкі адну за адной, але маці горшала. Дыханьне стала цяжкім і часьцейшым. Мы зноў паклікалі санітарку, тая — дзяжурную. Яна загадала тут жа зрабіць кардыяграму... Зрабілі і раптам забегалі. Прыйшоў яшчэ адзін доктар, з рэанімацыі. Паглядзеў ружовыя папяровыя стужкі і загадаў тэрмінова везьці хворую да іх, на другі паверх. «Тут быў інфаркт», — паведаміў мне доктар, папярэдне спытаўшыся, кім я буду хворай. Маці некалькі разоў расплюшчыла вочы і пасьпела толькі спытаць: «Куды мяне?»

Гэта было а чацьвёртай гадзіне дня. Яшчэ празь дзень з рэанімацыі паведамілі, што мама памерла.

Чаму я кажу: прагаласавала і памерла? Я далёкі ад таго, каб шукаць нейкую віну лекараў. Мяркую, пры яе стане яны нічога не маглі зрабіць, дакладней, зрабілі, што маглі — са сьмерцю не дамовісься. Але вось гэтыя выбары... Пакуль я сядзеў побач з маці, трымаючы яе за руку, у якую лілася з кропельніцы празрыстая вадкасьць, нібыта жыватворная, па радыё ў палаце ўзахлёб распавядалі, як ідуць выбары. У нейкім менскім шпіталі, аптымістычна паведамляла карэспандэнтка, 100% прагаласавалі. Колькі там за дзень памерла хворых, карэспандэнтку, зразумела, не зацікавіла.

«У шпіталях павінна быць стопрацэнтная колькасьць тых, хто прагаласаваў, інакш лекараў караюць», — падзяліўся дваццацігадовым досьведам працы ў мэдычных установах Беларусі стрыечны брат. Ня маю падстаў яму ня верыць. Але навошта ў шпіталі праводзіць выбары? Там дактарам трэба лячыць, а не кантраляваць яўку, хворым — набірацца сілаў, каб супрацьстаяць сьмерці. Арганізаваць гэта ўсё — асноўная задача для сумленнай улады. У нас жа думаюць пра тое, каб разьдзімаць лічбы яўкі, і лекары ў гэтай гонцы за выбарчымі паказчыкамі ўжо прыраўняліся да настаўнікаў. Яўку можна зрабіць стопрацэнтнай — вось як падцягнуць да гэтага паказчыка здароўе?

Выбары прыдуманы чалавецтвам дзеля таго, каб дапамагаць людзям знаходзіць варыянт улады, зь якім жыцьцё стане лепшым. Хоць крышачку, але лепшым. Маці, наколькі ведаю, прынцыпова не хадзіла галасаваць ужо гадоў 10. Калісьці, у савецкія часы, галасавала, як усе, потым у 90-я галасавала сьвядома, а яшчэ пазьней вырашыла, што займацца больш гэтым ня будзе. І трымалася. І вось яе прымусілі прагаласаваць, але выйшла, што адразу пасьля гэтага яна памерла. У гэтым ёсьць нейкі сэнс? Для мяне — ёсьць.

Читайте на 123ru.net

Другие проекты от 123ru.net



Архангельск

Актера Игоря Меркулова похоронят на Николо-Архангельском кладбище



Жизнь

В Красноярском крае будут судить азербайджанца, который в 2006 году избил и изнасиловал певицу




Українські новини

Відомий аграрій Кормишкін, складає свої депутатські повноваження



Новости 24 часа

Вербовку Зеленского могут успешно применить?!



Game News

Вышла мобильная игра Super Marionette Hero про Пиноккио в Аду



Москва

Психолог Ольга Романив: как научиться расслабляться на отдыхе и не думать о работе



News Every Day

Frustrated England stars including Kane and Bellingham consoled by Wags and family in stands after tame Denmark draw



Блоги

«Три богатыря. Ни дня без подвига» уже в кино! «Юмор FM» рекомендует



Москва

Путин возложил цветы к Могиле Неизвестного Солдата в День памяти и скорби



Надежда Бабкина

"7Дней": певицу Бабкину заметили с молодым помощником после разрыва с мужем



Москва

Гостиная в Саду мечтателей откроется в Заповедных кварталах 27 июня



Людмила Самсонова

Самсонова поддержала Андрееску после победы над ней в финале турнира в Хертогенбосхе



Москва

Московский аэропорт Домодедово и Всероссийское общество инвалидов заключили соглашение о сотрудничестве



Бато Багдаев

Сказка театра Ульгэр в Бурятии «Волшебный платок бабушки Дари» - это захватывающее путешествие в мир волшебства - Театр и Цирк, Культура и Концерт, Россия и Дети:



Симферополь

Выставка-посвящение «Первая дама советской скульптуры»



Москва

В России запустили бесплатного цифрового ЗОЖ-помощника



Москва

Москва-Пекин. Собянин в Китае подписал соглашение о сотрудничестве



Москва

Московский аэропорт Домодедово и Всероссийское общество инвалидов заключили соглашение о сотрудничестве



103news.com — быстрее, чем Я..., самые свежие и актуальные новости Вашего города — каждый день, каждый час с ежеминутным обновлением! Мгновенная публикация на языке оригинала, без модерации и без купюр в разделе Пользователи сайта 103news.com.

Как добавить свои новости в наши трансляции? Очень просто. Достаточно отправить заявку на наш электронный адрес mail@29ru.net с указанием адреса Вашей ленты новостей в формате RSS или подать заявку на включение Вашего сайта в наш каталог через форму. После модерации заявки в течении 24 часов Ваша лента новостей начнёт транслироваться в разделе Вашего города. Все новости в нашей ленте новостей отсортированы поминутно по времени публикации, которое указано напротив каждой новости справа также как и прямая ссылка на источник информации. Если у Вас есть интересные фото Вашего города или других населённых пунктов Вашего региона мы также готовы опубликовать их в разделе Вашего города в нашем каталоге региональных сайтов, который на сегодняшний день является самым большим региональным ресурсом, охватывающим все города не только России и Украины, но ещё и Белоруссии и Абхазии. Прислать фото можно здесь. Оперативно разместить свою новость в Вашем городе можно самостоятельно через форму.

Другие популярные новости дня сегодня


Новости 24/7 Все города России





Топ 10 новостей последнего часа




Новости России

Канадский министр Леблан: Оттава признала КСИР террористической организацией

Показ мод, объединивший европейские и африканские мотивы, стал ярким событием вечерней программы фестиваля «Планета Юго-Запад»

Политолог Марков рассказал, что российский боец MMA Джефф Монсон принял ислам

Психолог Ольга Романив: как научиться расслабляться на отдыхе и не думать о работе


Москва

СЕНСАЦИОННЫЙ ДОКЛАД ПРО ДЕЛО СКРИПАЛЕЙ, САФРОНОВА, ГОЛУНОВА.






Rss.plus

В Красноярском крае будут судить азербайджанца, который в 2006 году избил и изнасиловал певицу

Директор Росгвардии генерал армии Виктор Золотов принял участие в посвященных 100-летию дивизии имени Ф.Э. Дзержинского торжественных мероприятиях

Пьяный гражданин Азербайджана из Тулы поехал в гости к брату и открыл стрельбу в Кургане

Легенда о «300-х русских школах» в Азербайджане

Moscow.media
Москва

Собянин прибыл в Китай с рабочим визитом



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Бато Багдаев

Сказка Ульгэра «Волшебные башмачки Элли» по мотивам знаменитой сказки Александра Волкова «Волшебник Изумрудного города» - Театр и Цирк, Культура и Концерт, Россия и Дети




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

Резидент «Инсайт Люди» Дмитрий Зубов установил мировой рекорд по чеканке мяча

Красногорск первым встретил участников международного супермарафона Москва-Минск

В УФСИН России по Республике Дагестан прошли лично-командные соревнования по легкой атлетике


Людмила Самсонова

Теннисистка Самсонова вышла в финал турнира в Хертогенбосхе



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Филипп Киркоров

Филипп Киркоров, Shaman, Сергей Жуков, Катя IOWA показали награды и наряды в студии "Авторадио"



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России