Мама. Сьмерць. Выбары
У дзень выбараў я страціў маці. Ня зьвязваў бы ніколі дзьве такія розныя падзеі, але прымусіла само жыцьцё. Дакладней, некаторыя абставіны сыходу з жыцьця маёй маці, Галіны Кірылаўны Грузьдзіловіч. 23 сакавіка апоўдні ў ліфце чыгуначнага шпіталя ў Берасьці, куды паклалі маці пасьля раптоўнага пагаршэньня стану здароўя, мы сутыкнуліся з маладой лекаркай. Белы халат, прыгожыя чаравікі, энэргія ў вачах. «Ужо прагаласавалі?» — бадзёра запытала нас лекарка, але, убачыўшы зьдзіўленьне на нашых тварах, падціснула губы. Читать дальше...