Бацька асуджанай Соф’і Сапегі выплаціў кампэнсацыю, што робіць магчымым памілаваньне ці экстрадыцыі ў Расею
Бацька асуджанай у Беларусі расейскай грамадзянкі Софʼі Сапегі аплаціў прысуджаную ёй кампэнсацыю, якая перашкаджала яе магчымай экстрадыцыі ў Расею ці прэзыдэнцкаму памілаваньню. Сума штрафу — 167 500 рублёў.