У Беластоку прайшла акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам і Анжалікай Борыс
Старшыня Саюза палякаў на Беларусі Анжаліка Борыс і яе намеснік Анджэй Пачобут былі затрыманыя ў сакавіку 2021 года.
Artykuł У Беластоку прайшла акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам і Анжалікай Борыс pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Беластоку, на плошчы Яна Паўла ІІ, пры помніку ксяндзу Ежы Папялушку, прайшла традыцыйная акцыя ў падтрымку зняволеных кіраўнікоў Саюза палякаў на Беларусі, а таксама іншых сябраў арганізацыі і ўсіх тых, хто зараз церпіць у Беларусі зняволенне па палітычных матывах.
Адзін з удзельнікаў акцыі – журналіст Ян Роман – лічыць, што трэба ўвесь час памятаць і нагадваць усяму свету пра ахвяраў рэжыму, які апанаваў Беларусь.
-Людзі выказваюць сваю салідарнасць і паказваюць, што пра Анджэя Пачобута, пра Анжаліку Борыс і пра тысячы палітвязняў у Беларусі памятаюць. Тое, што немагчыма зрабіць у Беларусі: выйсці і свабодна выказаць сваё меркаванне, тут гэта магчыма. І людзі карыстаюцца гэтай магчымасцю. Прыходзяць падтрымаць тых, хто церпіць за жаданне быць свабодным.
Старшыня Саюза палякаў на Беларусі Анжаліка Борыс і яе намеснік Анджэй Пачобут былі затрыманыя ў сакавіку 2021 года. Пасля году зняволення ў СІЗА Анжаліцы быў зменены рэжым на хатні арышт, а Анджэй працягвае знаходзіцца 16-ы месяц за кратамі.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Беластоку прайшла акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам і Анжалікай Борыс pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.