«Ды ты ўкраінец!» У Польшчы зьбілі кур’ера-беларуса, яго чакае апэрацыя
17 жніўня, на другі дзень працы кур'ерам, Аляксандар (імёны зьмененыя) дастаўляў пасылку ў горадзе Васількуве непадалёк ад Беластоку, калі на яго накінуўся мужчына. У выніку ў хлопца зламаны нос, яго чакае апэрацыя, паведамляе выданьне MOST.