Абарона гістарычных могілак
Беларускі камітэт ICOMOS выступіў з ініцыятывай садзеяння заканатворчай дзейнасці, якая накіранавая на фармалізацыю і замацаванне методык даследавання і аховы такога аб’екта спадчыны – як гістарычныя могілкі Беларусі.
У межах падрыхтоўкі прапановаў у заканадаўства ў менскім гатэлі “Манастырскі” адбыўся Круглы стол “Закон і могілкі”. У аснове ацэнкі пагрозаў быў пакладзены кейс грамадскай абароны Вайсковых могілак у Менску ад дужа спрэчнай сёлетняй рэгенерацыі.
Гаворыць прадстаўнік ІКАМОС Цімох Акудовіч:
– Архівы пагарэлі, а надмагіллі стаяць – з імёнамі і датамі. У іх ёсць мастацкая каштоўнасць, не ва ўсіх, але шмат у каго ёсць. Ёсць ландшафтна-гістарычная каштоўнасць, яны ствараюць частку гістарычнага вясковага, ці гарадскога ландшафту. Могілкі настолькі незвычайны аб’ект, ён завіс недзе паміж помнікам і архіўным дакументам. І трэба асобна да яго падысці.
Праца над распрацоўкай і рэалізацыяй прапановаў у заканадаўства будзе працягнута Беларускім камітэтам ІКАМОС і надалей з прыцягненнем усіх зацікаўленых.
Беларускае Радыё Рацыя