Праваабаронцы Марыі Рабковай выставілі абвінавачаньне
Увечары 25 верасьня праваабаронцы Марыі Рабковай выставілі абвінавачаньне паводле ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (навучаньне ці іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаваньне такой дзейнасьці), паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».