У Беластоку пройдзе чарговая акцыя салідарнасці з Анжалікай Борыс і Анджэем Пачобутам
Мерапрыемства адбудзецца 24 кастрычніка ў скверы ля помніка Ежы Папялушку.
У бліжэйшую нядзелю 24 кастрычніка ў 12 гадзінаў у скверы ля помніка Ежы Папялушку пройдзе акцыя салідарнасці са зняволенымі прадстаўнікамі польскай меншасці ў Беларусі Анжалікай Борыс і Анджэем Пачобутам.
Лідары палякаў у Беларусі знаходзяцца ў зняволенні, ім інкрымінуюць рэабілітацыю нацызма. Па гэтым артыкуле ім пагражае ад 5 да 12 гадоў зняволення.
Акцыю салідарнасці ладзяць Саюз палякаў у Беларусі і падляшскае аддзяленне таварыства «Польская супольнасць» у Беластоку.
Беларускае Радыё Рацыя