Новости сегодня на DirectAdvert

Новости сегодня от Adwile

Агляд прэсы: на раздарожжы

У Беларусі – іншыя ахвяры пуцінскай вайны. Ці павінны нейтральныя краіны ўступіць у НАТА? Ці мае патрэбу ААН у сур’ёзных рэформах? У Францыя Макрон і Ле Пэн выйшлі ў другі тур. Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы.

«Пра катаванні, тактыку КДБ і смерць у выніку пратэстаў у Менску ды іншых месцах пасля выбараў 2020 года ўжо шмат напісана. Тым не менш, з-за мяжы ўсё яшчэ гучаць галасы, якія асуджаюць беларусаў, сцвярджаючы, што яны вінаватыя ў тым, што Расея выкарыстоўвае Беларусь як базу для нападу на Украіну; ці тое, што ім не хапіла адвагі, каб самім і назаўжды зрынуць даўняга дыктатара Аляксандра Лукашэнку. Гэта прыніжае мужнасць беларусаў», – адзначае еўрапейскае выданне Euobserver.

У матэрыяле прыводзяцца свежыя беларускія кейсы: маці беларускіх воінаў, якія сабраліся ў менскім саборы, былі затрыманыя пасля іх малітвы пра мір. Актывіст, які сфатаграфаваў расейскіх вайскоўцаў на хаду, будзе прыцягнуты да крымінальнай адказнасці.

«Такія, здавалася б, нязначныя акты грамадзянскага іншадумства адбываюцца, нягледзячы на гады рэпрэсій, калі практычна любая незалежная ініцыятыва была неадкладна знішчана ўладамі Лукашэнкі, перш чым яна мела магчымасць прыжыцца. Беларускія кіберпартызаны паралізуюць чыгунку, каб сабатаваць матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне расейскай арміі, хаця ў выпадку іх захопу такім актывістам можа пагражаць смяротнае пакаранне, якое ўсё яшчэ існуе ў Беларусі. Сеткі салідарнасці і супраціву існуюць пад зямлёй. Беларускія дыяспары ў Польшчы і Нямеччыне добраахвотна дапамагаюць украінскім уцекачам. Тыя, хто падтрымлівае рэжым Лукашэнкі, складаюць менш за адну траціну насельніцтва. І калі шчыра, ЕЗ рашуча дзейнічаў у дачыненні да Беларусі толькі пасля дыверсіі самалёта Ryanair — у траўні 2021 года, гэта значыць, калі былі парушаныя інтарэсы грамадзян ЕЗ.

Безумоўна, па выніку, цана, якую Беларусь плаціць за падтрымку Крамля, за беларускі народ, за Украіну, за Еўропу, высокая. На гэты момант немагчыма ўявіць, каб Лукашэнка сказаў «не» любому з патрабаванняў Пуціна. Зараз найгоршыя прагнозы апраўдаліся. Ці не час нарэшце і Еўропе перайсці на беларускі бок?», – задае рытарычнае пытанне еўрапейскае выданне.

На фоне нападу Расеі на Украіну еўрапейскія краіны, якія не ўваходзяць у НАТА, усё больш трывожацца аб уласнай бяспецы. У Фінляндыі і Швецыі, у прыватнасці, расце жаданне далучыцца да заходняга абароннага альянсу. Прэзідэнт Фінляндыі Саўлі Нііністэ чакае, што значная парламенцкая большасць падтрымае заяўку на сяброўства ў блоку НАТА. Як адзначаюць каментатары, бяспека мае не толькі ваенную кампаненту.

«У цяперашняй сітуацыі Аўстрыя не павінна спадзявацца на тое, што суседзі яе абароняць, гэта занадта рызыкоўны падыход», – такі каментар аўстрыйскай газеты Die Presse.

«Становішча ў плане палітыкі бяспекі ў Еўропе рэзка змянілася. У 2022 годзе дзяржаве-сябру ЕЗ няма сэнсу заставацца нейтральнай. І, што галоўнае, нейтралітэт больш не з’яўляецца гарантыяй бяспекі. У выпадку нападзення Аўстрыя з ім у адзіночку не справіцца. Ужо на працягу дзесяцігоддзяў Аўстрыйская Рэспубліка спадзяецца на ахоўны парасон навакольных краін НАТА. Аднак плаціць яна за гэта не жадае. І гэты менталітэт у духу «пракаціцца за чужы кошт» настолькі працяў усю краіну, што ніхто яго ўжо і не заўважае. Ад нейтралітэту застанецца адна толькі абалонка, якая ні ад чаго не абароніць. Аўстрыі самы час стрэсці яе з сябе,  і пачаць уносіць свой унёсак у агульную абарону Еўропы», – падкрэслівае аўстрыйскае выданне.

На фоне вайны ва Украіне з новай сілай разгарэліся дэбаты аб ролі ААН, яе эфектыўнасці ці ж, наадварот, бездапаможнасці. Крытыку ў адрас арганізацыі выказвае ў першую чаргу Кіеў: як адзначаюць прадстаўнікі Украіны, наяўнасць у Расеі права вета ў Радзе Бяспекі ААН ператварае гэты магутны орган у бяззубага тыгра. Украіна патрабуе правесці карэнную рэформу Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Сяброўства Расеі ў Савеце ААН па правах чалавека было прыпынена, тым не менш, крытыцы падвяргаецца і гэтая інстытуцыя ААН.

«Ужо адно толькі сяброўства ў Савеце па правах чалавека такіх краін, як Кітай, Лівія, Эрытрэя, Пакістан, Катар і Венесуэла, робіць з гэтага органа сход, які не мае ніякага сэнсу», – піша італьянская газета La Stampa.

«Праблема не ў тым, ці ўстрымаліся гэтыя краіны ці прагаласавалі супраць рэзалюцыі аб выключэнні Расеі. Праблема ў тым, навошта яны ўвогуле там патрэбныя, у гэтай радзе? Па якім праве? У імя чаго? Ці нельга той механізм, які са святой хуткасцю прымянілі супраць Расеі, неадкладна прымяніць і да такіх дзяржаў-ізгояў, пра незаконныя дзеянні якіх вядома ўжо даўно? Няўжо за 16 гадоў ніводны прадстаўнік ад дэмакратычных краін не адчуваў уколаў сумлення і сораму, увесь час засядаючы бок аб бок з прадстаўнікамі гэтых краін падчас дыскусій аб правах чалавека?», – задае нязручнае пытанне італьянскае выданне.

Як і чакалася, у першым туры прэзідэнцкіх выбараў у Францыі акрэсліліся два галоўныя лідары – Эмануэль Макрон і Марын Ле Пен. Па выніках падліку 97 працэнтаў пададзеных галасоў ліберал Макрон набраў 27,6 працэнта, а яго суперніца з ультраправага флангу – 23,4 працэнта. Такім чынам, абодва выходзяць у другі тур выбараў, як тое мела месца і ў 2017 годзе. Той факт, што Макрон толькі крыху апярэджвае сваю суперніцу, вельмі трывожыць аглядальнікаў. «Ад зыходу другога тура выбараў будзе залежаць роля Францыі ў свеце», – піша французскі часопіс Slate.

«Галоўнае пытанне заключаецца ў тым, ці хочам мы застацца ў Еўропе, працягваючы імкнуцца да ролі лідара, якой гэтак ахвотна надзяляюць нас іншыя еўрапейцы, прычым куды часцей, чым яны нам пра гэта гавораць? Ці ж, наадварот, мы хочам весці Францыю па згубным шляху, пракладзеным Борысам Джонсанам, рыхтуючыся да «франкзіту», які толькі на першы погляд не здаецца такім? Ці жадаем мы адвярнуцца ад альянсаў, у якія ўваходзім, і гэта ў той момант, калі дыктатар Пуцін вяртае вайну ў сэрца Еўропы і спрабуе згуртаваць вакол сябе ўльтраправыя рухі Старога кантыненту? Іншымі словамі: галасаваннем 24 красавіка мы заявім усяму свету аб тым, кім мы хочам быць», – заклікае выбарцаў французскае выданне.

Беларускае Радыё Рацыя

Читайте на 123ru.net

Другие проекты от 123ru.net



Архангельск

Ликсутов: Рублёво-Архангельская линия метро создаст новые связи на северо-западе Москвы



Мода

Стильные образы для женщин категории «плюс сайз»




Українські новини

Як обрати дверну ручку для дому: Поради та рекомендації



Новости 24 часа

В Подмосковье сотрудники Росгвардии провели встречу со студентами финансового университета



Game News

The Sims Project Stories будет новой мобильной игрой вместо Project Rene



Москва

Росгвардия обеспечила безопасность футбольного матча в Дагестане



News Every Day

Eddie Hearn threatens to ‘knock out’ rival promoter in bizarre confrontation on stage at Joshua vs Dubois face-offs



Блоги

Можно ли стирать шторы: возможные риски



Москва

Значимый сектор экономики будущего: к 2030 году ...



Аранжировка

Аранжировка Песен. Аранжировка Музыки. Создание Аранжировок.



Москва

Гришин назвал счёт, которого точно не будет в дерби «Спартак» - «Динамо»



Мария Шарапова

Кондитерская империя и роман с другом принца Гарри: как сейчас живет первая ракетка мира Мария Шарапова



Москва

Центр восточной медицины в Петербурге



Подмосковье

В Подмосковье сотрудники Росгвардии провели встречу со студентами финансового университета



Симферополь

Патриотический час «Три цвета красками сияют – в Крыму день флага отмечают».



Москва

Центр восточной медицины в Петербурге



Москва

Собянин: Москвичи завоевали золото на международной астрономической олимпиаде



Москва

Центр восточной медицины в Петербурге



103news.com — быстрее, чем Я..., самые свежие и актуальные новости Вашего города — каждый день, каждый час с ежеминутным обновлением! Мгновенная публикация на языке оригинала, без модерации и без купюр в разделе Пользователи сайта 103news.com.

Как добавить свои новости в наши трансляции? Очень просто. Достаточно отправить заявку на наш электронный адрес mail@29ru.net с указанием адреса Вашей ленты новостей в формате RSS или подать заявку на включение Вашего сайта в наш каталог через форму. После модерации заявки в течении 24 часов Ваша лента новостей начнёт транслироваться в разделе Вашего города. Все новости в нашей ленте новостей отсортированы поминутно по времени публикации, которое указано напротив каждой новости справа также как и прямая ссылка на источник информации. Если у Вас есть интересные фото Вашего города или других населённых пунктов Вашего региона мы также готовы опубликовать их в разделе Вашего города в нашем каталоге региональных сайтов, который на сегодняшний день является самым большим региональным ресурсом, охватывающим все города не только России и Украины, но ещё и Белоруссии и Абхазии. Прислать фото можно здесь. Оперативно разместить свою новость в Вашем городе можно самостоятельно через форму.

Другие популярные новости дня сегодня


Новости 24/7 Все города России





Топ 10 новостей последнего часа




Новости России

Несколько авиарейсов из Москвы и Санкт-Петербурга задержаны из-за сильного тумана

Певица Наталия Иванова развернула 10-метровый триколор на Стрелке

Футболист «Спартака» Маркиньос пропустит матч с «Динамо»

Росгвардия обеспечила правопорядок на футбольном матче «ЦСКА» - «Краснодар» в Москве


Москва

Центр восточной медицины в Петербурге






Rss.plus

Росгвардия обеспечила правопорядок на футбольном матче «ЦСКА» - «Краснодар» в Москве

В Подмосковье сотрудники Росгвардии провели встречу со студентами финансового университета

В Подмосковье сотрудники Росгвардии провели встречу со студентами финансового университета

Родители 317,2 тыс. детей в Московской области получают единое пособие

Moscow.media
Москва

Сергей Собянин рассказал о новых резидентах ОЭЗ «Технополис Москва»



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Певец

Певец Михайлов объяснил срыв концертов в трех городах недобросовестностью организаторов




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

Сборная РФ завоевала 6 золотых медалей на международной олимпиаде по астрономии

Набор в резерв сборных для участия в школьных олимпиадах объявили в Москве

«Дуэль испанских тренеров». Сегодня ФК «Оренбург» в гостях сыграет с ФК «Химки» (Московская область)


Бобби Риггс

51 год назад прошла «Битва полов» между Билли Джин Кинг и Бобби Риггсом



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Game News

Rise of Eros 3.0.200



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России