Роберт Тышкевіч: Культура і мастацтва заўсёды стаялі ў абароне свабоды
Кажа польскі апазіцыйны палітык, дэпутат Сейма з Падляшша.
Artykuł Роберт Тышкевіч: Культура і мастацтва заўсёды стаялі ў абароне свабоды pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Культура і мастацтва заўсёды стаялі ў абароне свабоды – кажа польскі апазіцыйны палітык, дэпутат Сейма з Падляшша – Роберт Тышкевіч.
Яго часта можна было заўважыць на фестывалях “Басовішча”, і цяпер палітык не мог прапусціць і фестываль “Tutaka”. Тышкевіч заўважае, што сёння нельга гаварыць пра беларускую культуру без палітычнага кантэксту:
– Сёння нельга гаварыць пра беларускую культуру не кажучы пра драматычны кантэкст і сітуацыю ў якой знаходзіцца беларускае грамадства, у тым прэсінгу з боку рэжыму Лукашэнкі. Праследуюцца культурныя дзеячы, журналісты, мастакі. Сёння, калі мы сустракаемся, каб паслухаць беларускую музыку ды паэзію, а таксама паглядзець беларускае мастацтва, то трэба гучна казаць, што мы дамагаемся, каб мастацтва і культура нарэшце сталі вольнымі.
Сёння ў праграме Фестывалю абуджаных “Tutaka” будзе даволі шмат палітыкі. Так, пройдуць тры дыскусіі, у тым ліку на тэму вайны ва Украіне і ўплыву гэтай вайны на Беларусь і беларусаў, а таксама пра беларускую культуру і новую беларускую эміграцыю.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Роберт Тышкевіч: Культура і мастацтва заўсёды стаялі ў абароне свабоды pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.