У Берасьці судзяць беларуса за тое, што хацеў далучыцца да добраахвотнікаў ва Ўкраіне. Гэта трэці падобны суд
![У Берасьці судзяць беларуса за тое, што хацеў далучыцца да добраахвотнікаў ва Ўкраіне. Гэта трэці падобны суд](https://gdb.rferl.org/6939e8dd-37ff-4534-96a5-80d3940a39b5_cx0_cy8_cw57_w800_h450.jpg)
23 жніўня ў Берасьцейскім абласным судзе разглядаецца крымінальная справа Андрэя Маслова па арт. 361-3 Крымінальнага кодэксу (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаваньні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяньнях, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу).