Хатні арышт для палітвязняў – нават нельга самому адчыніць вакно
Антон Мельхер, пераведзены з Гарадзенскай турмы пад хатні арышт. Хатнім арыштам аказаўся пакой у інтэрнаце сілавікоў у Гародні. З побытавых умоў адзін матрац на падлозе.
Artykuł Хатні арышт для палітвязняў – нават нельга самому адчыніць вакно pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Берасцейскі вязень Антон Мельхер, пераведзены з Гарадзенскай турмы пад хатні арышт, зноў запрасіўся ў турму.
Хатнім арыштам аказаўся пакой у інтэрнаце сілавікоў у Гародні. З побытавых умоў адзін матрац на падлозе без падушкі, коўдры і нейкай пасцельнай бялізны, гаворыць Алена Гундар:
– Ён знаходзіцца ў пакоі, дзе ёсць толькі адныя дзверы, якія выходзяць у суседняе памяшканне, дзе жывуць 4 амапаўцы. Гэтыя амапаўцы з’яўляюцца яго вартаўнікамі. Ён не мае права на лісты і перадачы. Ён нават не мае права ў гэтым пакоі падысці і самаму адчыніць вакно. Ён павінен клікаць кагосьці з «вартаўнікоў», каб хтосьці з іх адчыніў вакно.
Паводле Алены Гундар, Антон Мельхер звярнуўся да суддзі Максіма Філатава з хадайніцтвам аб пераводзе назад у турму. У чым яму было адмоўлена. Але брату Антона было дазволена давезці пасцельныя прыналежнасці.
Антона Мельхера абвінавачваюць па караводнай справе Берасці ў 2020 годзе. Суду яшчэ не было. Але ён павінен пад вартай кожны дзень хадзіць на суд па справе «групоўкі Аўтуховіча», дзе судзяць і яго маці Ірыну Мельхер.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Хатні арышт для палітвязняў – нават нельга самому адчыніць вакно pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.