Армія Ўкраіны расказала, як рыхтуе Кіеў да магчымага паўторнага наступу арміі РФ
Сухапутныя войскі Ўзброеных сілаў Украіны нарошчваюць сыстэму шматэшалонавай абароны вакол Кіева з мэтай абароны сталіцы ад магчымага паўторнага наступу расейскіх войскаў, паведаміў камандуючы Групоўкай сіл і сродкаў абароны Кіева генэрал-лейтэнант Аляксандр Паўлюк.