Па 450 дзён за кратамі знаходзяцца палітвязні Ілля Палхоўскі і Алег Аніскевіч
Яны былі асуджаныя за ўдзел карагодзе, які адбыўся 13 верасня 2020 года на перакрыжаванні праспекта Машэрава і бульвара Касманаўтаў у Берасці.
Artykuł Па 450 дзён за кратамі знаходзяцца палітвязні Ілля Палхоўскі і Алег Аніскевіч pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Па 450 дзён за кратамі знаходзяцца палітвязні з Берасцейшчыны Ілля Палхоўскі і Алег Аніскевіч. Яны былі асуджаныя за ўдзел карагодзе, які адбыўся 13 верасня 2020 года на перакрыжаванні праспекта Машэрава і бульвара Касманаўтаў у Берасці.
Палітвязень Ілля Палхоўскі быў асуджаны па карагоднай справе. Прысуд — два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпа або хімія. Адметна тое, што жыхар Берасця быў затрыманы пры спробе збегчы з Беларусі. Спачатку змясцілі ў СІЗА, а пасля накіравалі на хімію для адбыцця пакарання. Прыкладна праз паўгода мусіць выйсці на волю.
Палітвязень Андрэй Аніскевіч таксама асуджаны за акцыю пратэсту ў верасні 2020 года, калі пратэстоўцы былі разагнаныя вадамётам за тое, што вадзілі на цэнтральных вуліцах горада карагод. Асуджаны на паўтары гады абмежавання волі. Знаходзіцца ў папраўчай установе адкрытага тыпа №46 у магілёўскай вобласці. Літаральна праз некалькі месяцаў скончыцца тэрмін адбыцця пакарання.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Па 450 дзён за кратамі знаходзяцца палітвязні Ілля Палхоўскі і Алег Аніскевіч pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.