Украінская выведка: у Беларусі сярод расейскіх змабілізаваных маштабны ўсплёск прастудных і іншых захворваньняў
Падразьдзяленьні з Расеі, якія прыбываюць на тэрыторыю Беларусі, пераважна складаюцца з так званых «часткова змабілізаваных» грамадзян, адзначае Галоўнае ўпраўленьне выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны.