Польшча пабудуе базу для ВПС ЗША ў Повідзе
Паводле Марыюша Блашчака, Повідз «ператвараецца ў вайсковы комплекс, рыхтуецца падтрымліваць польскія сілы і сілы NATO на ўсходнім флангу Паўночнаатлантычнага альянсу».
Artykuł Польшча пабудуе базу для ВПС ЗША ў Повідзе pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Улады Польшчы прынялі рашэнне пабудаваць у мясцовасці Повідз на захадзе краіны ангары і склады, а таксама паліўную базу для амерыканскіх вайскоўцаў і верталётаў ВПС ЗША, паведамляе выданне WNP.pl.
У гэтай мясцовасці, як заявіў на брыфінгу віцэ-прэм’ер, міністр абароны краіны Марыюш Блашчак, размешчана баявая авіяцыйная брыгада ЗША, узброеная ўдарнымі верталётамі Apache.
«Для гэтых верталётаў на працягу некалькіх гадоў мы падрыхтуем базу ў выглядзе ангараў і складоў, а таксама паліўную базу, каб верталёты маглі дзейнічаць з Повідза», — удакладніў Блашчак.
Паводле яго слоў, Повідз «ператвараецца ў вайсковы комплекс, рыхтуецца падтрымліваць польскія сілы і сілы NATO на ўсходнім флангу Паўночнаатлантычнага альянсу». Гэтым летам там пачалося будаўніцтва склада для боепрыпасаў ЗША.
Artykuł Польшча пабудуе базу для ВПС ЗША ў Повідзе pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.