Пасланьнік Папы Рымскага: Нягледзячы на цяжкасьці, Сьвяты Пасад гатовы садзейнічаць захаваньню правоў усіх грамадзян Беларусі
Апостальскі нунцый арцыбіскуп Антэ Ёзіч 11 лістапада на ўрачыстым прыёме да 30-годзьдзя ўстанаўленьня дыпляматычных адносінаў паміж Менскам і Ватыканам заявіў пра гатоўнасьць Ватыкану працягваць падтрымку грамадзянскай супольнасьці Беларусі.