«З камэры, дзе сядзеў Вітольд, былі чуваць крыкі». Былы палітвязень расказвае падрабязнасьці пра гібель Ашурка
Былы палітвязень Віктар Пархімчык, як і Вітольд Ашурак, адбываў пакараньне ў Шклове. Ён падзяліўся са Свабодай інфармацыяй, якую здолеў здабыць у калёніі пра сьмерць палітвязьня.