Ігар Палынскі: Два маіх любімых накірункі дзейнасці ўсё ж перапляліся
Лідар беларускага рок-гурта Sumarok – вось ужо паўтары гады жыве і працуе журналістам у Беластоку.
Artykuł Ігар Палынскі: Два маіх любімых накірункі дзейнасці ўсё ж перапляліся pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Ігар Палынскі – лідар беларускага рок-гурта Sumarok – вось ужо паўтары гады жыве і працуе журналістам у Беластоку.
“Аднойчы, дарэчы, два маіх любімых накірункі дзейнасці ўсё ж перапляліся”, – прыгадвае артыст.
– Літаральна два дні таму я пераглядаў архіў з рознымі відосамі розных часоў і натрапіў на сюжэт полацкага тэлеканала “Саміт”, які ў 2012 годзе пра наш гурт знялі. Я там быў яшчэ з рудымі валасамі. Мы толькі вярнуліся з Польшчы, дзе выступалі на “Бардаўскай восені”. Тэлівізійшчыкі прыйшлі да нас на рэпетыцыю, з намі пагутарылі, паздымалі там трохі, расказалі пра нас. Такі шэраговы сюжэт на шэраговым тэлеку. І мы тады яшчэ жартавалі, што пра гурт, які ніхто не слухае, паказалі на канале, які ніхто не глядзіць. А забаўная гэта гісторыя ў тым, што гэта быў 2012 год, а ў 2015-ым я прыйшоў на гэты канал працаваць рэдактарам. Я працаваў там ажно да 2018 года, да ад’езду з Полацка. Забаўна. Я памятаю свае першыя дні ў рэдакцыі гэтага канала і думаю, вось як складваецца жыццё: ці мог я падумаць тады, калі рабілі яны пра нас сюжэт, што цяпер я буду рабіць сюжэты пра іншых музыкаў?
Пра тое, чым цяпер напоўненае яго жыццё, Ігар Палынскі распавёў у аўтарскай праграме Марыны Савіцкай “Маніфест”. Пачуць выпуск праекту і паглыбіцца ў сусвет музыкі можна ўжо ў 16:06 па польскім часе (альбо 18:06 па беларускім).
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Ігар Палынскі: Два маіх любімых накірункі дзейнасці ўсё ж перапляліся pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.