У Пінскім раёне плануюць усталяваць помнік партызану Васілю Каржу
![У Пінскім раёне плануюць усталяваць помнік партызану Васілю Каржу](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2023/03/васілій-корж.jpg)
На Піншчыне на афіцыйным узроўні прызнана, што атрад на чале Каржа даў першы партызанскі бой у вайне.
Artykuł У Пінскім раёне плануюць усталяваць помнік партызану Васілю Каржу pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Пінскім раёне плануюць усталяваць помнік Васілю Каржу, які лічыцца адным з арганізатараў партызанскага руху на Беларусі ў часы Другой Сусветнай вайны.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2023/03/%D0%B2%D0%B0%D1%81%D1%96%D0%BB%D1%96%D0%B9-%D0%BA%D0%BE%D1%80%D0%B6.jpg)
На Піншчыне на афіцыйным узроўні прызнана, што атрад на чале Каржа даў першы партызанскі бой у вайне. Адбылося гэта 28 чэрвеня 1941 года на дарозе Пінск-Лагішын, тут чыноўнікі і хочуць паставіць помнік.
Краязнаўца Эдвард Злобін не згодны з тым, што ўсю партызанку спрабуюць звесці да адной асобы:
– Зрабіць легендарнай адну асобу і ўтварыць своеасаблівы міф. Натуральна, неадназначна. Нельга казаць, што было толькі партызанскае злучэнне Каржа. У раёне Пагоста быў габрэйскі партызанскі атрад, які не кантактаваў з гэтым пінскім партызанскім злучэннем, які ўзначальваў Корж. Ды яно ўтварылася ў 1942 годзе, то-бок нельга казаць, што тут была адна партызанка.
Дарэчы, таксама з Пінска сыходзіць прапанова, каб у Беларусі 28 чэрвеня аб’явілі Днём партызан і падпольшчыкаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Пінскім раёне плануюць усталяваць помнік партызану Васілю Каржу pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.