У Казахстане завялі 10 крымінальных справаў за ўдзел у вайне ва Ўкраіне
Камітэт нацыянальнай бясьпекі (КНБ) Казахстана расьсьледуе 10 крымінальных справаў у дачыненьні да грамадзянаў краіны ў сувязі зь іх удзелам у вайне ва Ўкраіне. Такая інфармацыя вынікае з афіцыйнага адказу КНБ выданьню «Курсив».