Камісія ААН: расейскія вайскоўцы катавалі ўкраінцаў да сьмерці
![Камісія ААН: расейскія вайскоўцы катавалі ўкраінцаў да сьмерці](https://gdb.rferl.org/069c0000-0aff-0242-b59c-08dafae84b1b_w800_h450.jpg)
Міжнародная камісія па расьсьледаваньні злоўжываньняў ва Ўкраіне пры Радзе ААН па правах чалавека выступіла ў панядзелак з вуснай справаздачай. Паводле высноваў камісіі, расейскія войскі працягваюць учыняць на тэрыторыі Ўкраіны ваенныя злачынствы супраць цывільных грамадзянаў.