На акупаванай тэрыторыі Ўкраіны зьнікла журналістка Вікторыя Рошчына. Летась яе выкрадала ФСБ
На акупаванай Расеяй тэрыторыі Ўкраіны зьнікла пазаштатная журналістка выданьня «Ўкраінская праўда» Вікторыя Рошчына. Пра гэта паведамляюць Міжнародны жаночы мэдыйны фонд і галоўны рэдактар «Украінскай праўды» Сеўгіль Мусаева ў камэнтары Daily Beast.