Новае абсталяванне ўвялі ў эксплуатацыю ў цэху па дрэваперапрацоўцы ў Хойніках
На тэрыторыі трох участкаў запаведніка створаны і працуюць вытворчыя
цэхі па дрэваперапрацоўцы. "Яны поўнасцю забяспечаны сыравінай уласнай
вытворчасці. Лес бяром у эксперыментальна-гаспадарчай зоне. У
абавязковым парадку праводзім яго радыяцыйнае абследаванне, на аснове
якога вядзём далейшую высечку, лесаматэрыялы паступаюць у цэхі", -
расказаў дырэктар.