Апублікаваныя перамовы лідэраў «ДНР» з памочнікам Пуціна і «кіраўніком» анэксаванага Крыму. АЎДЫЁ
Міжнародная сьледчая група паведаміла, што падазраваныя ў зьбіцьці самалёта Malaysia Airlines на Данбасе ў 2014 годзе каардынавалі дзеяньні з «кіраўніком» анэксаванага Расеяй Крыму Сяргеем Аксёнавым і памочнікам прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна Ўладзіславам Сурковым.