Добавить новость

Беларускія тараканы: 45. Апазыцыя вінаватая

Elena Vereschagina: 


– «Наваполацак. Дзіцячая пляцоўка, на ёй цагляная міні-крэпасьць, у вежу забіліся п’яныя падлеткі гадоў па шаснаццаць. Міма ідуць пажылыя дамы. Раптам бэйбусы высоўваюцца зь вежы і пачынаюць раўсьці: «Хайль Гітлер!!!» Жанчыны (абурана): «Навалач! Чортава апазыцыя!»


«Чортава апазыцыя» сядзіць у галовах гэтых жанчын даўно. Неўзабаве пасьля зьяўленьня першага прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь на дзяржаўнай ТВ пачалі круціць перадачы, дзе наўпрост праводзілі паралелі між Б-Ч-Б і нямецкімі акупантамі. Хуліганская выхадка падлеткаў лягла на ўгноеную глебу. «Апазыцыя хоча прадаць нас Захаду, які ўсіх нас прагне парабаціць». 


Новым прапагандыстам ня трэба было нічога выдумляць асабліва новага. Проста, дадаць крыху фарбаў у старую камуністычную прапаганду, якая пасьля вайны зблытала паняцьці «нацыяналістаў», «Захаду», «фашыстаў». Мінуў час, і з простага і празрыстага прапагандысцкага насякомага вылез новы – хітразакручаны – таракан. Яго носьбіты адрозьніваюць прапаганду ад непрапаганды. Яго носьбіты не на баку афіцыёзу. Але яго носьбіты... вінавацяць апазыцыю:


«Не пагарджайце цёмнымі сялянамі за тое, што яны цёмныя. На тое, каб людзі не разумелі, што робіцца ў краіне і сьвеце, працуе цэлая сыстэма прапаганды, на пасадах і на акладах. Што апазыцыйныя палітыкі, грамадзкія актывісты, праваабаронцы зрабілі, каб зьмяніць погляды вяскоўцаў? Яны проста не заўважаюць сялян, не працуюць зь імі».


Вось так. Апазыцыя вінаватая. У дадзеным выпадку ў тым, што частка грамадзян натуральна прымаюць дзяржаўную прапаганду. 


Прычым, у адзін шэраг з «апазыцыйнымі палітыкамі» ставяць і грамадзкіх актывістаў, і праваабаронцаў. Ад сябе дадам яшчэ «апазыцыйную прэсу», якая насамрэч незалежная. І больш за тое – творчых людзей, якія існуюць па-за дзяржаўнай сыстэмай. Для многіх усё разам – «апазыцыя». 


Аднойчы я рабіў рэпартаж зь мітынгу да ўгодкаў Слуцкага збройнага чыну. Акурат у самім Слуцку. Да мяне падышоў спадар, і папрасіў дапамогі. Высьветлілася, што ён мясцовы дробны прадпрымальнік, і што ў яго адбіраюць кіёск, і ён ня ведае куды зьвярнуцца. Дазнаўся, што я журналіст, і папрасіў пазнаёміць з «апазыцыяй», куды плянаваў паскардзіцца.


Як і многія беларускія тараканы, «апазыцыя вінаватая» мае два пласты. Гісторыя з прадпрымальнікам не ўнікальная. Ведаю, што шмат хто з грамадзкіх актывістаў ці журналістаў можа распавесьці штосьці падобнае. Калі дзяржава многімі ўспрымаецца як фірма, то і пад словам «апазыцыя» ўяўляецца штосьці канкрэтнае, штосьці аформленае ў адно цэлае. 


Мяркую, прыведзены ў прыклад прадпрымальнік наагул не задумваўся пра «дзьве фірмы» – дзяржаву і апазыцыю – пакуль яго не дзюбануў смажаны певень, пакуль ня ўзьніклі праблемы. І пакуль ён не сфармаваў меркаваньне супраць, супраць несправядлівасьці адносна сябе. Як у яго склалася з «апазыцыяй»? Наўрад ці яна вярнула кіёск. Ці задумаўся прадпрымальнік, што да чаго ў краіне, адкуль растуць вушы ў несправядлівасьці?


Таракан «апазыцыя вінаватая» сядзіць у тых, хто ўжо ў тэме, хто сочыць за грамадзка-палітычнымі падзеямі, хто хоча пераменаў. Хто супраць – чаго? «Оppositio» з лаціны перакладаецца як «супрацьпастаўленьне», «аспрэчваньне». 


Што аспрэчваецца нязгоднымі з палітыкай улады? Рознага кшталту несправядлівасьці: ад агульна ўціску правоў чалавека да канкрэтных правоў на канкрэтным прадпрыемстве. Хтосьці бачыць карціну разам, сыстэмна, хтосьці зьвяртае ўвагу на несправядлівасьць, якая датычыць яго пэрсанальна, як той прадпрымальнік з кіёскам. 


Хто пра мову і культуру, хто пра незаконныя звальненьні, хто пра палітычныя свабоды, хто пра правы чалавека, хто пра свае кіёскі, хто пра «стоп бэнзін»… Увесь час прэзыдэнцкай Беларусі то тут, то там успыхвалі праявы незадаволенасьці грамадзян. 


Таракан «апазыцыя вінаватая» зьнікне тады, калі прыйдзе ўсьведамленьне, што апазыцыя – гэта ўсе разам. Усе, хто хоча справядлівасьці і пераменаў.

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Слуцке

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media









103news.com — быстрее, чем Я..., самые свежие и актуальные новости Слуцка — каждый день, каждый час с ежеминутным обновлением! Мгновенная публикация на языке оригинала, без модерации и без купюр в разделе Пользователи сайта 103news.com.

Как добавить свои новости в наши трансляции? Очень просто. Достаточно отправить заявку на наш электронный адрес mail@29ru.net с указанием адреса Вашей ленты новостей в формате RSS или подать заявку на включение Вашего сайта в наш каталог через форму. После модерации заявки в течении 24 часов Ваша лента новостей начнёт транслироваться в разделе Вашего города. Все новости в нашей ленте новостей отсортированы поминутно по времени публикации, которое указано напротив каждой новости справа также как и прямая ссылка на источник информации. Если у Вас есть интересные фото Слуцка или других населённых пунктов Минской области мы также готовы опубликовать их в разделе Вашего города в нашем каталоге региональных сайтов, который на сегодняшний день является самым большим региональным ресурсом, охватывающим все города не только России и Украины, но ещё и Белоруссии и Абхазии. Прислать фото можно здесь. Оперативно разместить свою новость в Слуцке можно самостоятельно через форму.

Другие популярные новости дня сегодня


Новости 24/7 Все города России



Топ 10 новостей последнего часа в Слуцке и Минской области



Rss.plus


Новости России







Rss.plus
Moscow.media


103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости




Спорт в России и мире



Новости Крыма на Sevpoisk.ru



Частные объявления в Слуцке, в Минской области и в России