Мінабароны: зафіксаваны факт парушэння дзяржграніцы Беларусі ў паветранай прасторы
"У сувязі з гэтым інцыдэнтам 13 красавіка ў беларускае абароннае ведамства быў выкліканы аташэ па пытаннях абароны пры пасольстве Польшчы ў Беларусі. Яму заявілі аб неабходнасці правядзення разбору па гэтым факце і інфармавання беларускага боку аб яго выніках", - расказалі ў Мінабароны.