Дажджы з навальніцамі і туман чакаюцца ў Беларусі 28 ліпеня
У чацвер, 28 ліпеня, у Беларусі будзе пераменная воблачнасць. Ноччу і раніцай па ўсходняй палавіне, днём у асобных раёнах па паўночным захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах будзе туман. Вецер паўночна-заходні, заходні 3-8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.