Амбіцыі і актыўнасць: больш за 30 маладых парламентарыяў абмеркавалі перспектывы развіцця ў Гомелі
Тры дзясяткі ініцыятыўных і актыўных маладых людзей сабраліся ў Гомелі абмеркаваць парадак дня і перспектывы развіцця. Старшыня Маладзёжнага савета (парламента) пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь Мікіта Рачылоўскі растлумачыў, што 2-е скліканне аб'яднала 138 прадстаўнікоў моладзі з усёй краіны.